Грамадства ўжо даўно прызвычаілася да выкарыстання пластыкавых прамавугольнікаў з лагатыпам банка і функцыяй разлікаў.
Банкаўская плацежная карта шматфункцыянальная і дае важкія перавагі перад наяўнымі грашыма. Сёння картку можна зрабіць з індывідуальным прынтам, выбраць плацежную сістэму, банк, валюту і ўмовы ўкладу.
Але ці азначае гэта, што кансерватыўны погляд на захоўванне грошай «у панчосе» кардынальна змяніўся ў суайчыннікаў?
Па дадзеных Нацыянальнага банка і Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на пачатак 2015 года на тэрыторыі Беларусі ў звароце знаходзіцца 12 300 000 адз. плацежных картак, г. зн. прыкладна па 1,3 адз. на кожнага жыхара нашай краіны. Пры гэтым усё яшчэ вельмі часта мы назіраем бясконцыя чэргі побач з банкаматамі ў дзень зарплаты.
Кампанія па павышэнні фінансавай адукаванасці
З 2013 года ў Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнага банка РБ, дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку актыўна развіваецца тэма павышэння фінансавай адукаванасці насельніцтва. Дзякуючы сумесным дзеянням мноства арганізацый большасць беларусаў схіляецца да таго, каб на пытанне касіра: «Аплачваеце наяўнымі або карткай?» — абраць другі варыянт.
Сацыяльны праект «Плацім безнаяўна» ў падтрымку дзяржаўнай праграмы
У чэрвені 2014 года ў рамках фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ADNAK пры падтрымцы плацежнай сістэмы «Белкарт» быў праведзены воркшоп, мэтай якога з’яўлялася папулярызацыя безнаяўных плацяжоў. На працягу двух дзён дызайнеры, стратэгі, маркетолагі з розных кампаній і сфер дзейнасці пад кіраўніцтвам знакамітых майстроў рэкламнай справы працавалі над крэатыўнымі канцэпцыямі, якія б адлюстроўвалі сутнасць і асноўную ідэю конкурснага этапу: стварэнне такога паслання, якое натхніла б чалавека здзяйсняць безнаяўныя плацяжы і максімальна выкарыстоўваць сучасныя магчымасці банкаўскай сістэмы.
Паводле ацэнак кампетэнтнага журы, пераможцам стала праца «Разлічвайцеся карткай, каб паспець больш!»
Асноўнай ідэяй з’яўляецца магчымасць атрымаць дадатковыя выгады, зэканоміць свой час пры ажыццяўленні безнаяўных плацяжоў або пры выкарыстанні пластыкавай карткі ў параўнанні з наяўнымі разлікамі.
Што павінен паспець зрабіць у сваім жыцці кожны чалавек? Пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, вырасціць сына. Аплата карткай спрашчае штодзённыя разлікі, а значыць, эканоміць час і вызваляе яго для момантаў, якія і робяць жыццё сапраўдным!
Развіццё праекта «Плацім безнаяўна»
Канцэпцыя творчай групы была не толькі прызнана лепшай у рамках фестывалю, але і атрымала падтрымку Нацыянальнага банка РБ, які выступіў рэкламадаўцам, а таксама адобрана Міністэрствам гандлю. Праект атрымаў статус сацыяльнага і права размяшчэння на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Наша кампанія выступае інфармацыйным партнерам гатага сацыяльнага праекта і размяшчае яго на ўласных білбордах.
Стваральнікі праекта Кацярына Калюга, Вікторыя Яфімава, Элеанора Калініна і Аляксей Шклянко шчыра спадзяюцца на садзейнічанне ў рэалізацыі сваёй ініцыятывы. Бо развіццё фінансавай адукаванасці - той аспект, які дапамагае кожнаму зрабіць сваё жыццё больш простым і прыемным. А ці не гэта ёсць адной з мэтаў развітога грамадства!
Для даведкі: перавагі выкарыстання пластыкавых карт
В нашей компании можно заказать: