Перад шостым ,.!adnak'ам, традыцыйна арганізаванага кампаніяй «Будзьма беларусамі!” і парталам marketing. by, паўсталі новыя выклікі. Фестываль праводзіўся ўжо пяць разоў.
Акрамя ўласна цырымоніі ўзнагароджвання, фестывальны дзень уключаў у сябе вельмі насычаную і разнастайную адукацыйную праграму, падрабязна пра якую можна будзе неўзабаве прачытаць на сайце кампаніі «Будзьма”.
Урачыстая цырымонія, на якой пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды, традыцыйна прайшла ў цэнтры Ёханэса Раў і па відовішчнасці не саступала ніводнай з папярэдніх. Адкрылі фестываль каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!” Ніна Шыдлоўская і кіраўнік спецыялізаванага рэсурсу marketing. by Сяргей Скараход.
Акцёры Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык і Павел Харланчук-Южакоў ледзь паспявалі абвяшчаць імёны пераможцаў - 23 намінацыі за чатыры гадзіны, гэта вам не жарты. Да таго ж спецыяльную ўзнагароду сярод пераможцаў за адметнасць выкарыстання беларускай мовы зладзіў генеральны партнёр — кампанія velcom.
Наша кампанія атрымала дыплом 3 масца за свой праект «Родныя даты».